Стоп, ядзерныя тэрарысты - рукі прэч ад Беларусі і Украіны




«Стоп, ядзерныя тэрарысты – рукі прэч ад Беларусі і Украіны». Мітынг мае на ўвазе стаць важкім адказам таму, што сябры абедзвюх суполак лічаць пагрозай суверэнітэту Беларусі і абуральным ігнараваннем волі беларускага народа: «распаўсюд ядзернай зброі па за межы Расеі не толькі дадае небяспекі для Беларусі, але таксама з’яўляецца сур’ёзнай пагрозай для астатняга сусвету».
 
Серыя акцый каардынуецца рухам Voice of Free Russia.
 
За Пуціным, расійскі рэжым няспынна працягвае рабіць захады каб абрынуць падмурак суверэнітэту Беларусі і прынізіць значнасць нацыянальнай ідэнтычнасці беларускага народа. Расійскі рэжым сістэматычна падтрымлівае парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і спрыяе ўзаконьванню сфальсіфікаваных вынікаў народнага галасавання. Ад пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне, пуцінскі рэжым не прыпыняе намаганні каб зрабіць Беларусь паўнавартасным удзельнікам ваенных злачынстваў. Размяшчэнне ядзернай зброі на беларускай тэрыторыі з’яўляецца наступнай часткай пуцінскага плану па ўцягванню Беларусі ў ганебную кампанію запалохвання народаў Украіны ды астатняй Еўропы. Згубіўшы магчымасць уплыву на сітуацыю ўнутры краіны, беларускі дыктатар Лукашэнка гатовы да любога кампрамісу з Масквой. Дзеля захавання астатніх рэшткаў сваёй улады, ён гатовы не толькі стварыць пагрозу для Украіны, Польшчы ды краін Балтыі, але таксама паставіць пад удар і Беларусь, зрабіўшы з яе мішэнь для знішчэння ў выпадку распачатку ядзернай вайны.
 
Мы, беларускія і расійскія грамадзяне, верым у свабодную і мірную Беларусь. Мы не лічым магчымым не адрэагаваць на апошнія дзеянні звар’яцелага пуцінскага рэжыму. У мясцінах па ўсім свеце мы яднаемся, каб выйсці і выказаць сваю нязгоду вар’яцкай здзелцы двух фашысцкіх рэжымаў. Мы заклікаем усе краіны свету аказаць дыпламатычны ціск, каб прадухіліць катастрофу, якая можа прывесці да знішчэння чалавечага роду на планеце Зямля. Мы таксама заклікаем усіх неабыякавых людзей падтрымаць актывістаў і арганізацыі, якія не спыняюць цяжкую барацьбу за вольную, незалежную і мірную Беларусь.

Крызіс на Запарожскай АЭС пачаўся ў сувязі з акупацыяй расейскімі войскамі найбуйнейшай у Еўропе Запарожскай АЭС падчас ўварвання ва Ўкраіну. Станцыя разам з горадам-спадарожнікам Энэргадарам перайшла пад кантроль расейскіх вайскоўцаў у выніку баявых дзеянняў 3-4 сакавіка 2022 года.

Дзеянні Расейскай Федэрацыі, якія заключаюцца ў захопе найбуйнейшага ў Еўропе ядзернага аб’екта, разбурэнні інфраструктуры станцыі, пашкоджанні ўсіх ліній электраперадач, з’яўляюцца, па вызначэнні ўкраінскай улады, самай складанай у гісторыі сітуацыяй такога кшталту.
Паводле справаздачы Міжнароднага агенства па атамнай энэргіі, «сітуацыя ва Ўкраіне беспрэцэдэнтная. Упершыню ўзброены канфлікт ідзе на тэрыторыі вялікай ядзернай устаноўкі».

Расея ўсталявала кантроль над атамнай станцыяй, ператварыўшы яе ў ваенную базу, размясціўшы там жаўнераў, зброю і замініраваўшы мясцовасць, а таксама абстрэльваючы з яе тэрыторыі суседнія гарады Нікапаль і Марганец. Каб засцерагчы сябе ад агню ў адказ, расейскія вайскоўцы размясцілі цяжкае ўзбраенне і боепрыпасы ў непасрэднай блізкасці ад будынкаў рэактараў і сховішча адпрацаванага ядзернага паліва.

Расейская карпарацыя Расатам аб’явіла аб прысваенні ЗАЭС, спрабуючы арганізаваць электразабеспячэнне з яе на акупаваныя тэрыторыі. Украінскі персанал станцыі працуе ва ўмовах пастаяннага стрэсу, падвяргаецца допытам, катаванням і бесчалавечнаму абыходжанню, што павялічвае рызыку ядзерных інцыдэнтаў і аварый. На гэты момант вядома аб трох загінуўшых супрацоўніках ЗАЭС. Расейскія вайскоўцы таксама абмяжоўваюць доступ да аб’ектаў на тэрыторыі ЗАЭС супрацоўнікам МАГАТЭ, робячы немагчымым маніторынг стану станцыі.

Падрыў Кахоўскай ГЭС на Дняпры, які адбыўся 6 чэрвеня 2023 г., з’яўляецца дадатковай пагрозай для ЗАЭС, паколькі можа прывесці да праблем з яе ахалоджваннем. Паводле звестак разведкі і спадарожнікавых здымкаў, некаторыя энергаблокі і элементы сістэмы ахалоджвання могуць быць замініраваны. На думку ўкраінскага боку, расейскі бок можа наўмысна імкнуцца да вываду станцыі са строю ў выпадку дэакупацыі рэгіёну ўкраінскай арміяй.

Выкладзеная вышэй інфармацыя дае магчымасць зрабіць выснову, што дзеянні Расійскай Федэрацыі на Запарожскай атамнай электрастанцыі з’яўляюцца беспрэцэдэнтным актам ядзернага тэрарызму.


Хотите провести мероприятие в своем городе? Заполните форму!​

Заполнить форму

Why Russian Nuclear Weapon Should Not be Placed in Belarus

Рызыкі ядзернай эскалацыі:

Размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі можа ўзмацніць напружанасць і прывесці да новай гонкі ўзбраенняў, дэстабілізуючы глабальную бяспеку і павялічваючы рызыку ядзернага супрацьстаяння.

Захаванне беларускага суверэнітэту:

Размяшчэнне замежнай ядзернай зброі на беларускай зямлі разглядаецца як замах на суверэнітэт і самавызначэнне краіны. Гэта падрывае права беларускага народа вызначаць сваю абаронную і знешнюю палітыку.

Гуманітарныя і экалагічныя праблемы:

Аварыі з выкарыстаннем ядзернай зброі могуць мець разбуральныя гуманітарныя і экалагічныя наступствы. Чарнобыльская катастрофа з’яўляецца шчымлівым напамінам аб патэнцыйных рызыках, звязаных з ядзернымі тэхналогіямі.

Парушэнне нормаў нераспаўсюджвання:

Размяшчэнне ядзернай зброі ў дзяржавах, якія не валодаюць ядзернай зброяй, супярэчыць духу Дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі (ДНЯЗ), якая з’яўляецца галоўным прынцыпам глабальнага ядзернага раззбраення і нераспаўсюджвання рэжым.

Список участников акции

Страна, городДата, время ОрганизаторМероприятиеМесто
Аргентина, Буэнос-Айрес7 июля, 14:00freerussia.argTBDPlaza de Mayo
Германия, БерлинКонец июля (TBD)

Demokrati-JA

facebook.com

TBDTBD
Испания, Малага8 июля, 18:00La Asociacion de Rusos Libres (Испания)Telegram announcementПамятник маркизу Лариосу
Италия, Милан15 июля, 16:00Comunità dei Russi LiberiManifestazione contro la minaccia nucleare russaPiazza Mercanti
Италия, Рим7 июля, 10:00Группа активистовTBDПосольство России в Риме
Литва, Вильнюс3 июляDapamoga , Вольные беларусыTBDKudirkos
Молдова(ПМР), Бендеры19 июля, 11:30Группа активистовTBDКинотеатр им.Горького(центр)
Новая Зеландия, Веллингтон12 июля, 13:00Russian Speaking Integrity Alliance NZfacebook.comПосольство РФ
Польша, Варшава8 июля, 14:00Voice of Free Russia WarsawTBDКолонна Сигизмунда III на пл. Замковом.
Португалия, Лиссабон8 июля, 14:30Associação de russos livresfacebook.comПосольство РФ, Rua Visconde de Santarém 69
Португалия, Лиссабон15 июля, 14:30Associação de russos livresfacebook.comПосольство РФ, Rua Visconde de Santarém 69
Россия, Пермь7 июля, 15:00Гилин Виктор ФёдоровичОдиночный пикет Гилина В.ФУ входа в здание администрации губернатора Пермского края
США, Нью-Йорк7 июля, 17:00MNY – Митинги в Нью-Йорке
For Freedom in Russia
Telegram announcement1535 Broadway
США, Чикаго8 июля, 12:00 pmVoice of Free Russia ChicagoStop nuclear terorrismDaley Plaza
Финляндия, Лоймаа24 июля, 17:00Loimaa sotaa vastaanfacebook.comAleksis Kiven Katu 5, Лоймаа (угол Prisma и Gigantti)
Финляндия, Хельсинки8 июля, 13:00Venäjän demokratian puolestafacebook.comПосольство России в Хельсинки
Хотите провести мероприятие в своем городе? Заполните форму!

Заполнить форму